Пачынаецца 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

29 апреля 2017

Трыма матчамі ў Наваполацку, Мінску і Гродне сёння пачнецца 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. "Нафтан" прыме "Крумкачоў", "Мінск" - "Іслач", а "Нёман" згуляе супраць "Віцебска". Гродзенскую сустрэчу ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі ў 18:55. Галоўны матч тура - БАТЭ - "Шахцёр" - адбудзецца заўтра.