На "Мінск-Арэне" пачынаюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы па скачках на батуце сярод жанчын

24 июня 2019

На "Мінск-Арэне" ў гэтыя хвіліны пачынаюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы па скачках на батуце сярод жанчын. Зборную Беларусі ў гэтым відзе праграмы прадстаўляюць Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская. Фінал у гэтым відзе праграмы  сёння вечарам. Пачатак у 20:05. Сёння камплект медалёў батутысты разыграюць і ў сінхронных скачках, дзе выступяць нашы Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў. Акрамя таго, уступяць у барацьбу за ўзнагароды прадстаўнікі спартыўнай аэробікі.