На "Мінск-Арэне" - медальная барацьба ў веласпорце

29 июня 2019

На "Мінск-Арэне" працягваюцца медальныя разборкі. У гэтыя хвіліны за золата, серабро і бронзу ў алімпійскай дысцыпліне - мэдысане - змагаюцца мужчыны. У тым ліку і беларусы Яўген Каралёк і Раман Цішкоў. Ужо вядомыя чэмпіёны і прызёры II Еўрапейскіх гульняў у жаночым омніуме. Гэта веласіпеднае мнагабор'е, дзе нашу краіну прадстаўляла Таццяна Шаракова.

На веладроме ўвесь дзень працуе наш карэспандэнт Аляксандр Ярмаш, які ўважліва сочыць за стартамі (прамое ўключэнне).