На міжнародным турніры па боксе ў Мінску ўдзельнікі разыгралі медалі ў 12 вагавых катэгорыях у мужчын і ў дзевяці ў жанчын

24 ноября 2023

Сталічны Палац спорту прыняў фінальныя паядынкі міжнароднага турніру па боксе памяці Віктара Лівенцава. Удзельнічалі  больш за 100 спартсменаў з васьмі краін. У заключны дзень  барацьбу за першае месца вялі адразу 13 беларускіх атлетаў. З усіх вынікаў вылучым золата Дзяніса Салоцкіх у вагавай катэгорыі да 54 кг, а таксама серабро Артура Туніева, ён выступаў у вагах да 60 і ў фінале саступіў толькі прызёру чэмпіянату свету, спартсмену з Кыргызстана. 

Усяго ўдзельнікі разыгралі медалі ў 12 вагавых катэгорыях у мужчын і ў дзевяці ў жанчын. Міжнародны турнір памяці Віктара Лівенцава адбыўся ў Мінску ўжо ў юбілейны, 20-ты раз.