На II Еўрапейскія гульні ўжо прададзена больш за 40 тысяч білетаў

9 апреля 2019

Аб нюансах галоўнай спартыўнай падзеі года гаварылі сёння ў Магілёве. Нагадаем, старт Гульням дадуць 21 чэрвеня ў Мінску. Па колькасці ўдзельнікаў (гэта звыш 4 тысяч спартсменаў і 15 відаў спорту) яны перасягнуць зімовыя Алімпіяды. За 50 дзён да адкрыцця ў Рыме пачнецца эстафета, калі агонь Гульняў пранясуць па краінах Еўропы і кожным рэгіёне Беларусі.

Андрэй Рыжанкоў, менеджар па білетнай праграме фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года": "Эстафета "Полымя міру", якая прыбудзе таксама і ў горад Магілёў, пройдзе з 30 мая па 4 чэрвеня. Яна ахопіць сам Магілёў, а таксама Горкі, Бабруйск, Шклоў, Слаўгарад і Быхаў"

Сачыць за спартыўнымі баталіямі можна будзе і ў рэгіёнах краіны з фанзон для балельшчыкаў.