На этапе Кубка свету па біятлоне жаночая гонка праследавання і мужчынская эстафета

13 декабря 2020

Ці ўдасца Дзінары Алімбекавай паўтарыць свой спрынтарскі поспех. Беларуска сёння першай адправіцца на дыстанцыю гонкі праследавання. Яе перавага ад нарвежкі Ціріл Экхаў, якая стартуе другой, складзе 8,5 секунды. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Хохфільцэна ў 13:35. Ірына Крыўко стартуе пад 17-м нумарам, Ганна Сола - 42-я, Алена Кручынкіна - 57-я. У 15:50 пачнецца трансляцыя мужчынскай эстафеты, якая закрые праграму трэцяга этапу Кубка свету. Беларусь тут прадставяць Мікіта Лобастаў, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі.