На чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы сёння будуць разыграныя 2 камплекты ўзнагарод

16 сентября 2018

На чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы сёння будуць разыграныя 2 апошнія камплекты ўзнагарод. У двух групавых практыкаваннях выступіць і зборная Беларусі. Напярэдадні ў кваліфікацыйных спаборніцтвах нашы дзяўчаты паказалі трэці вынік у практыкаванні з абручамі і сёмы з мячамі і скакалкамі. У мнагабор'і наша зборная стала шостай. Прамую трансляцыю з Сафіі "Беларусь 5" пачне весці ў 14:55.