На чэмпіянаце свету па хакеі сёння ў графіку чатыры паядынкі

16 мая 2016

У прынцыповай сустрэчы для беларусаў венгры сустрэнуцца з немцамі. У гэтым матчы спадзяемся, што зборная Венгрыі не здолее набраць ачкоў. Прамую трансляцыю паядынку будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". У матчы групы В канадцы пазмагаюцца з французамі. У групе А гаспадары турніру расіяне сустрэнуцца з нарвежцамі, а датчане згуляюць з камандай Казахстана, якая ўжо сапраўды пасля заканчэння форуму пакіне элітны дывізіён.