На чэмпіянаце свету па біятлоне жаночая зборная Беларусі ў эстафеце заняла 9-е месца

17 февраля 2017

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне сёння жаночая зборная Беларусі ў эстафеце заняла 9-е месца. Наша каманда была дакладная ў стральбе лежачы, але з памылкамі стоячы. Ірына Крыўко адстралялася чыста, Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна дапусцілі па адным промаху. Надзея Пісарава памылілася тройчы. Перамогу святкавалі немкі. Серабро ў зборнай Украіны, тройку замкнулі біятланісткі з Францыі. Усяго стартавалі 23 каманды. Заўтра ў праграме спаборніцтваў мужчынская эстафета.