На чэмпіянаце свету па біятлоне пройдзе мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў

10 марта 2016

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Нарвегіі сёння ў праграме мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў. Трэнеры беларускай зборнай вырашылі ўвесці ў склад новыя сілы. Свой шанец атрымаюць Юрый Лядаў і Дзмітрый Дзюжаў. Квартэт дапоўняць Чапелін і Ялётнаў. Калі не ўмяшаецца надвор'е, старт гонкі ў 17:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".