Мужчынская зборная Беларусі заняла 8 месца ў біятлоннай эстафеце на Алімпіядзе ў Пекіне

15 февраля 2022
Змагаліся да апошніх метраў дыстанцыі, але фінішавалі  восьмымі. На Алімпійскіх гульнях сёння прайшла біятлонная мужчынская эстафета. Беларусы пачалі нядрэнна: Мікіта Лобастаў, выкарыстаўшы два дадатковыя патроны, перадаў эстафету  Дзмітрыю Лазоўскаму другім. Адстраляўшы дакладна лежма, на стойцы  Лазоўскі зачыніў мішэнь з сямі стрэлаў. Пасля паловы гонкі  Максім Варабей адправіўся на свой этап трэцім. Але шанцы на медаль перакрэслілі два заробленыя штрафныя колы. 

Антон Смольскі пашоў на дыстанцыю ўжо толькі дзявятым, а на фінішы апынуўся 8-м. Тым самым нашы хлопцы паўтарылі вынік Алімпіяды ў Пхёнчхане. Перамогу святкавалі нарвежцы, серабро - у французаў, бронза дасталася расіянам.