Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе пачынае матч Кубка Дэвіса

3 февраля 2017

Барацьба за выхад у сусветную эліту! Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе сёння пачынае матч першага круга першай еўраафрыканскай групы Кубка Дэвіса супраць каманды Румыніі. Нагадаем, у другі па значнасці дывізіён беларусы вярнуліся ў верасні мінулага года ўпершыню за 6 гадоў.

Такім чынам, у 11 гадзін у сталічным Палацы тэніса матч стартуе сустрэчай Ілья Івашка - Андрыян Унгур. Услед за імі на корт выйдуць Ягор Герасімаў і Марыус Копіл. Прамая трансляцыя дуэлі Беларусь - Румынія - на тэлеканале "Беларусь 5".