Мужчынская зборная Беларусі па настольным тэнісе перайграла венграў у кваліфікацыйным матчы чэмпіянату Еўропы

30 января 2013
Беларусы ў складзе Уладзіміра Самсонава, Паўла Платонава і Яўгена Шчацініна былі мацнейшыя, 3:1. Наша каманда з шасцю баламі лідзіруе ў сваёй адборачнай групе, у заключным матчы Беларусь сустрэнецца з Аўстрыяй.
А вось жаночая каманда пасля чатырох тураў ідзе толькі чацвёртая. Учора нашы дзяўчаты пацярпелі паражэнне ад францужанак, 2:3.