Вікторыя Азаранка прызнаная лепшай тэнісісткай сакавіка

8 апреля 2016

Такі вынік галасавання, якое правёў афіцыйны сайт ВТА. Нагадаем, у першым вясновым месяцы беларуска выйграла два турніры ў Індыян-Уэлсе і Маямі. Гэта дазволіла Вікторыі падняцца на 5 месца ў рэйтынгу ВТА і ўзначаліць чэмпіёнскую гонку гэтага сезона. Адзначым, за Азаранку прагаласавала 70% удзельнікаў апытання.