Гандбол. Чэмпіянат Еўропы. Беларусь - Македонія ў 18.00 на "Беларусь 5"

27 января 2016

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе сёння заключны матч асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы. У саперніках - каманда Македоніі. Сустрэча пачнецца ў 18.00, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Нагадаем, беларусам не дапаможа ў гэтым паядынку капітан Сяргей Рутэнка, які атрымаў пашкоджанне ў матчы з польскімі гандбалістамі.