Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі стартаваў у Мінску

9 декабря 2019
Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі ў першым дывізіёне на мінскай "Чыжоўка-Арэне" стартаваў з перамогі Нарвегіі над Славеніяй 6:2! Пакуль вікінгі вырваліся на першае месца ў групе. У гэтыя хвіліны на лёдзе датчане і латышы! Пасля першага перыяду наперадзе Латвія - 1:0, прамы эфір на тэлеканале "Беларусь 5". Сёння беларусы пазмагаюцца з камандай Аўстрыі. Стартавае ўкідванне ў 19:30. Па выніках турніру пуцёўку ў элітны дывізіён атрымае  толькі адна каманда з шасці.