Моладзевая зборная Беларусі па гандболе датэрмінова выходзіць у паўфінал чэмпіянату Еўропы

25 июля 2018

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе датэрмінова выходзіць у паўфінал чэмпіянату Еўропы ў другім дывізіёне, які праходзіць у македонскім Скоп'і. Учора каманда Алега Шарэйкі абгуляла Фінляндыю 39:30. Для беларусаў гэта чацвёртая перамога запар. Сёння нашы хлопцы завершаць групавы этап сустрэчай са зборнай Фарэрскіх астравоў.