Махамед Салах гатовы згуляць супраць зборнай Расіі

19 июня 2018

Пра гэта заявіў галоўны трэнер егіпцян Эктар Купер, а сам футбаліст пра жаданне выйсці на поле распавёў у сваім "Інстаграме". Расіянам жа не дапаможа Алан Дзагоеў, ён атрымаў траўму ў папярэдняй сустрэчы з камандай Саудаўскай Аравіі.

Матч Расія - Егіпет - адзін з трох, якія пройдуць сёння на чэмпіянаце свету. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5" у 20:50. Адкрые гульнявы дзень паядынак Калумбія - Японія, у 17:50 на поле выйдуць зборныя Польшчы і Сенегала.