Мінскае "Дынама" вырывае перамогу ў тальяцінскай "Лады", 3:2

2 февраля 2016

Мінскае "Дынама" адыгрываецца з ліку 0:2 і вырывае перамогу ў "Лады" ў авертайме ў чарговым матчы КХЛ. Беларусы мацнейшыя 3:2, дубль на рахунак Элісана, пераможная шайба - у актыве Калюжнага. Адставанне ад зоны плэй-оф зубры скарацілі да 4 ачкоў. Асноўны канкурэнт мінчан за 8 радок "Слован" сёння згуляе ва Уладзівастоку супраць "Адмірала" беларускага трэнера Аляксандра Андрыеўскага. Прамая трансляцыя матчу на "Беларусь 5" у 12.30.

Суботні таварыскі матч мінскага "Дынама" супраць пачаткоўца эліты "Крумкачэй" стаў апошнім для Мікіты Корзуна ў форме віцэ-чэмпіёна. 20-гадовы паўабаронца перабраўся ў кіеўскае "Дынама".