Мінскае Дынама сёння ўступае ў еўракубкавую восень

18 сентября 2014

Беларускі клуб упершыню ў гісторыі будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Свой першы паядынак каманда Уладзіміра Жураўля правядзе на выездзе супраць грэчаскага ПАОКа. Прамую трансляцыю гэтага матча будзе весці тэлеканал Беларусь 2. Пачатак сустрэчы ў 22:05. Адзначым, у саперніках у нашай каманды італьянская Фіярэнціна і французскі Генгам.