Мінскае Дынама правядзе матч 9-га тура групавога этапа гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

16 февраля 2014

Мінскае Дынама сёння правядзе матч 9-га тура групавога этапа гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. У госці да беларусаў завітае македонскі клуб Металург, які займае трэцяе месца ў групе С. Нагадаем, Дынама ўжо пазбавілася шансаў на выхад у 1/8-ю фіналу турніру.