Мінскае "Дынама" прайграла "Руху" на старце футбольнага чэмпіянату Беларусі

21 марта 2020
Дэбютант Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе брэсцкі "Рух" на выездзе наносіць паражэнне чацвёртай камандзе леташняга розыгрышу - мінскаму "Дынама". Аўтарам адзінага гала на 26 хвіліне сустрэчы стаў Андрэй Коўтун. Такім чынам, у 10 апошніх матчах (з улікам мінулага розыгрышу) для "Дынама" гэта ўжо пятае паражэнне. 

Сёння першы тур працягнецца яшчэ двума паядынкамі. У Віцебску аднайменны клуб прыме "Гарадзею". Сустрэча стартуе ў 14 гадзін. У сталіцы ж на стадыёне па вуліцы Маякоўскага "Іслач" згуляе з "Нёманам". Нагадаем, у мінулым сезоне "ваўкі" сталі пятымі, гродзенцы былі на 9 радку. Хто ж лепш стартуе ў новым розыгрышы, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 15:50.