Мінскае "Дынама" працягвае ўзрываць інфармацыйнае поле на прасторах Кантынентальнай хакейнай лігі

11 марта 2024

Мінскае "Дынама" працягвае ўзрываць інфармацыйнае поле на прасторах Кантынентальнай хакейнай лігі, годна гуляючы ў серыі першага раўнда Кубка Гагарына супраць пераможца рэгулярнага чэмпіянату - маскоўскага Дынама". 10 сакавіка на гасцявым лёдзе беларусы змаглі дабіцца перамогі ў няпростым і энергазатратным матчы - 2:1. Пакуль клуб з расійскай сталіцы наперадзе ў серыі (3:2), аднак псіхалагічна мінчане адчуваюць сябе больш упэўнена, плюс атмасфера дома ў гэтым сезоне ледзь не лепшая ва ўсёй лізе. Андрэй Казлоў расказаў пра падзеі вакол захапляльнай серыі. Падрабязнасці ў відэа.