Мінскае "Дынама" перамагае ў Швейцарыі

31 июля 2015

У першым матчы трэцяга раунда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы беларуская каманда на выездзе сустракалася з "Цюрыхам" і, насуперак прагнозам спецыялістаў, выйграла. Адзіны мяч у другім тайме з пенальці забіў Бечырай 1:0. Сустрэча ў адказ пройдзе ў Брэсце 6 жніўня. У выпадку агульнага поспеху "Дынама" для выхаду ў групавую стадыю турніру застанецца прайсці адну каманду.