Мінскае "Дынама" перайграла "Днепр" 2:1 у матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

31 июля 2017

Напрыканцы першага тайма магілёўцы засталіся ўдзесяцёх. "Шахцёр" разграміў "Гарадзею" 4:0. З такім жа лікам завяршылася сустрэча брэсцкага "Дынама" і "Мінска". У гэтым матчы "гараджане" вызначыліся трыма забітымі аўтагаламі.

Сёння будзе згуляны заключны матч тура. "Слуцк" прыме "Нафтан". Прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 18:20.