Мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу ў новым сезоне КХЛ

9 сентября 2019

У Маскве "зубры" зламалі супраціўленне "Спартака". Да 9-ай хвіліны сустрэчы беларусы вялі 2:0, але да завяршэння перыяду ўжо мінімальна ўступалі, а на старце другой трэці трэба было адыгрываць ужо дзве шайбы, з чым у выніку "Дынама" справілася. А пераможны кідок за 2 хвіліны і 15 секунд да фінальнай сірэны нанёс Міхаіл Стэфановіч - 5:4.