Мінскае "Дынама" абгуляла аднаго з лідараў КХЛ - фінскі "Ёкерыт"

13 декабря 2021
Рэдкі выпадак, калі спорт і разумны сэнс атрымліваюць перамогу над палітыкай. Такое нячаста адбываецца ў сучасным свеце, але напярэдадні фінскі "Ёкерыт" усё ж не паддаўся на заклікі байкатаваць матч Кантынентальнай хакейнай лігі і прыехаў у Беларусь. Не паддаліся і балельшчыкі, якіх заклікалі застацца дома. У выніку характар і воля хакеістаў пры суладнай падтрымцы запоўненых трыбун "Мінск-Арэны" прывялі да яркай перамогі над лідарам Заходняй канферэнцыі. З трыумфальным поспехам мінскае "Дынама" павіншаваў Прэзідэнт Беларусі і адзначыў, што гэта найважнейшая перамога. Чаму супрацьстаянне "Дынама" - "Ёкерыт" з некаторых пор з'яўляецца прынцыповым і выходзіць за рамкі спартыўных спаборніцтваў? Раскажа Мікалай Стула (відэа).