Мінскае "Дынама" можа згуляць з "Зенітам"

23 июля 2018

У швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. Хлопцы Сяргея Гурэнкі ў выпадку абыходу славацкай "Дунайска Стрэда" патрапяць на каманду з Санкт-Пецярбурга. "Шахцёр", калі пройдзе польскі "Лех", можа прывезці ў Салігорск бельгійскі "Генк".