Мінскае "Дынама" датэрмінова выходзіць у плэй-оф КХЛ

6 февраля 2017

Рашаючай стала перамога "зуброў" у заключным матчы выязной серыі над "Югрой". Асноўны час завяршыўся з нічыйным лікам 2:2. У авертайме закінутых шайб балельшчыкі не ўбачылі. А вось у пасляматчавай серыі вырашальны буліт закінуў Аляксандр Мацярухін. У плэй-оф мінскае "Дынама" прабіваецца чацвёрты раз у гісторыі. Сапернік нашай каманды вызначыцца па выніках рэгулярнага чэмпіянату. Сёння стартуюць продажы білетаў на паядынкі накаўт-раўнда.