Мінскі паўмарафон учора размаляваў сталіцу

11 сентября 2017

30 000 аматараў бегу і рэкорд па краінах-удзельніцах - 52. Мінскі паўмарафон учора размаляваў сталіцу. На некалькі гадзін транспарт саступіў галоўныя праспекты не толькі прафесійным спартсменам, але і простым студэнтам, бізнесменам і нават пенсіянерам. Усе яны кінулі сабе бегавы выклік і вырашылі такім чынам павіншаваць Мінск з юбілеем. Вялікае спартыўнае свята насіла статус бронзавага марафона дзякуючы паспяховай арганізацыі і ўдзелу бегуноў з усяго свету.

Другі год запар сярод мужчын перамог бягун з Кеніі Кіптун Мая. Праўда, свой леташні рэкорд ён не пабіў. Пацешылі нас і беларусы. Уся тройка прызёраў сярод жанчын засталася за нашымі спартсменкамі Людмілай Ляховіч, Нінай Савінай і Марынай Даманцэвіч.