Мінскае "Юнацтва" згуляе з "Гомелем". Трансляцыя ў 18:55 на "Беларусь 5"

23 января 2018

Мінскае "Юнацтва" вярнулася на вяршыню чэмпіянату Беларусі па хакеі. Сёння трэба замацавацца на першым радку турнірнай табліцы. Вечарам каманда на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" прымае "Гомель". На 2 балы мінчане апярэджваюць іншую каманду - салігорскі "Шахцёр", плюс маюць гульню ў запасе. А "гарнякі" ў Маладзечне згуляюць з мясцовым "Дынама". Прамая трансляцыя сустрэчы "Юнацтва" - "Гомель" пачнецца ў 18:55 на тэлеканале "Беларусь 5".