Мінск ужо пабіў рэкорд Прагі 2004 года па наведвальнасці сусветнага першынства па хакеі

23 мая 2014
Зборная Беларусі па хакеі завяршыла чэмпіянат свету на сёмым месцы. Напярэдадні наша каманда ў найцяжкім чвэрцьфінальным паядынку саступіла шведам 3:2. У матчы было ўсё - закінутыя шайбы, нерэалізаваны буліт і каласальная падтрымка трыбун. Сваёй гульнёй беларуская каманда падарыла балельшчыкам вялікае свята і яркія эмоцыі.

Планетарны форум працягваецца - паўфіналісты вядомыя. Канадцы напярэдадні прайгралі фінам 2:3, хакеісты краіны Суомі ў паўфінале згуляюць супраць чэхаў, якія адправілі дамоў каманду ЗША. Зборная Швецыі ў паўфінале пазмагаецца супраць Расіі, якая напярэдадні абгуляла французаў 3:0. Паўфіналы ў прамым эфіры заўтра пакажа тэлеканал Беларусь 2.

Дарэчы, Мінск ужо пабіў рэкорд прагі 2004 года па наведвальнасці сусветнага першынства па хакеі. Агульная колькасць балельшчыкаў, якія прысутнічаюць на матчах на Мінск-Арэне і Чыжоўка-Арэне, да канца чэмпіянату перавысіць 600 тысяч чалавек.