Мінск прымае Міжнародны турнір па більярдным спорце Шчыт і меч

6 июня 2014

Гэтымі днямі Мінск прымае Міжнародны турнір па більярдным спорце Шчыт і меч. У спаборніцтвах удзельнічаюць ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі сілавых структур. Сёлета на зялёнае поле більярдных баталій выйдуць 24 каманды. Больш за ўсё гасцей па традыцыі прыехала з Расіі. Більярд заўсёды быў у пашане ў сілавікоў. Тут, як і ў рэальным баі, асабліва важныя стратэгія, вытрымка і дакладнасць.


Аляксандр Шэршань, старшыня аргкамітэта турніру Шчыт і меч: У параўнанні з мінулым годам мы ўжо пачынаем адбіраць наймацнейшых удзельнікаў, таму што ідзе вялікае жаданне ад ветэранаў. І маштаб настолькі павялічваецца, што ў наступным годзе мы ўжо плануем 4 дні правесці.


Сёлета ўдзельнікі змогуць пагутарыць не толькі падчас партый, але і правесці час у нефармальнай абстаноўцы, а заадно і пазнаёміцца з культурай нашай краіны.