Міні-футбольны клуб "Сталіца" даганяе ў турнірнай табліцы "Вітэн"

8 февраля 2015

Міні-футбольны клуб "Сталіца" ў 19 туры чэмпіянату Беларусі абгульвае "Ветразь", 5:2 і даганяе ў турнірнай табліцы "Вітэн". Ідучы другім, віцебскі клуб нечакана ўступіў "Барысаву-900", 2:4. Лідар сезона "Лідсельмаш" разграміў ЦКК 7:2, і па-ранейшаму не ведае гаркаты паражэнняў. МАПІД абгуляў "Ахову-Дынама", 2:0.