"Мінчанка" згуляе ў фінале Кубка ЕКВ

21 марта 2018

Галоўнае дасягненне беларускага валейбола ў суверэннай гісторыі! "Мінчанка" згуляе ў фінале Кубка ЕКВ.

Жаночы валейбол ізноў падносіць балельшчыкам падарунак. "Мінчанка" двойчы перамагае нямецкі "Штутгарт" і выходзіць у галоўны матч другога па рангу клубнага турніру Еўропы. Абодва паядынкі былі непрадказальнымі і даліся нашым дзяўчатам нялёгка. Беларускі ў матчы ў адказ прайграваюць 2:3, але вырываюць пуцёўку ў фінал у залатой партыі. Перамагаюць у галоўным сэце з разгромам 15:8! Пасля такой фантастычнай перамогі эмоцыямі падзяліліся галоўныя ўдзельнікі гістарычнага матча.

У красавіку ў фінале нашы дзяўчаты згуляюць з турэцкім клубам "Эджзаджыбашы", гэта гранд сусветнага валейбола. Такі вынік - лепшы для беларусак з 1987 года.