З новай рэдакцыяй закону "Аб аўтамабільных перавозках" згодныя не ўсе

26 февраля 2018

Прыйшлося сёння значна памерзнуць і тым, хто ездзіць на маршрутках. Частка транспартных сродкаў не выйшла ў рэйс. У Беларусі пачалі працаваць новыя правілы для міжгародных перавозак. Маршруткі зараз павінны перайсці на рэгулярны графік руху, ездзіць па вызначаным маршруце і раскладзе, а таксама адпраўляцца з пасажырскіх тэрміналаў. У першую чаргу абноўлены закон "Аб аўтамабільных перавозках" даў дадатковыя гарантыі пасажырам і павысіў адказнасць перавозчыкаў. У прыватнасці, зараз пасажыру не змогуць адмовіць у перавозцы або занесці яго ў чорны спіс, а вадзіцеляў абавяжуць строга выконваць рэжым працы і адпачынку. Нерэгулярныя маршруткі часта гэтым грашылі. Аварыйнасць такіх рэйсаў была вышэйшай, чым у тых, хто перавозіў пасажыраў на рэгулярнай аснове. Аднак з выпраўленым законам згодныя не ўсе. У сітуацыі разбіралася Ксенія Лебедзева.

Кожны дзень і практычна штогадзіны на прыпынак каля метро “Першамайская” прыязджала маршрутка з Полацка. Сёння толькі па кірунку Полацак - Мінск адмянілі больш як 100 рэйсаў. З-за нязгоды з новай рэдакцыяй закону "Аб аўтамабільных перавозках". Спынілі працу маршруткі з Наваполацка, Ліды Слуцка. Многіх пасажыраў сітуацыя паставіла ў тупік, бо аб зменах было вядома яшчэ паўгода таму. А аб адмене рэйса іх папярэдзілі толькі напярэдадні вечарам.

Дзмітрый Навіцкі, кіраўнік аднаго з полацкіх перавозчыкаў гаворыць, што пакуль з калегамі не разумеюць, як працаваць у новых умовах. Бо няма растлумачэнняў і дакладных правіл. Адказы на адпраўленыя лісты не атрымліваюць. А каб не парушаць новы закон, машыны засталіся ў гаражах.

Дзмітрый Навіцкі, кіраўнік кампаніі па перавозцы пасажыраў г. Полацка: "Мы б прапанавалі зрабіць гнуткі расклад. Яго не сцвярджаць. Яго павінен дыктаваць рынак".

Сутнасць рэформы ў тым, каб прывесці працу ўсіх перавозчыкаў у адпаведнасць з адзінымі патрабаваннямі бяспекі руху, тарыфнай палітыкай і якасцю абслугоўвання, гавораць у Мінтрансе. Толькі пры гэтых умовах можна выканаць адну з асноўных задач для ўсіх удзельнікаў рынку - абараніць спажыўца.

Сяргей Дубец, начальнік упраўлення Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі: "Калі вы чулі апошнюю інфармацыю ў СМІ, што перавозчыкі адмаўляюцца выходзіць у рэйсы, адмаўляюцца ад заказаў, прынятых раней. Гэта і ёсць фактычна ўмовы, якія для нерэгулярных перавозак характэрныя. Калі б гэта былі рэгулярныя перавозкі, то ні аб якіх адменах рэйсаў размовы б не было. Ёсць дагавор на аказанне паслуг па перавозцы пасажыраў, у адпаведнасці з якім ёсць абавязкі як у перавозчыка, так і ў аператара".

У той акалічнасці, чаму некаторыя перавозчыкі не гатовыя заключаць дагавор па новых правілах, некалькі версій. У Мінтрансе ўпэўненыя, нерэгуляршчыкаў не задавальняюць жорсткія патрабаванні, якія датычацца ў тым ліку рэжыму працы і адпачынку вадзіцеля, хуткаснага рэжыму. У тых свой аргумент.

Вячаслаў Пісарчык, кіраўнік кампаніі па перавозцы пасажыраў г. Магілёва: "Калі перавозчык ідзе на аўтавакзал, ён страціць сваіх пасажыраў. Таму што ён не зможа падаць тыя ўмовы, якія былі раней. Дзесьці забраць ад дома. Дзесьці дапамагчы з вялікім багажом. Можа яго падкінуць у цэнтр Мінска. Адысці ад маршруту. З GPS мы не зможам адысці ад маршруту".

Некаторыя не жадаюць працаваць у рэжыме кантролю, таму што мы будзем бачыць, з якой хуткасцю, напрыклад, маршрутка рухаецца. Нярэдка ў Мінтранс паступаюць скаргі ад пасажыраў, што вадзіцель падчас язды заняты староннімі справамі. Самае страшнае, што людзі гінуць. Красамоўная статыстыка за 2017 год.

Уся яна на рахунку нерэгулярных перавозчыкаў. 9222 парушэнні, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху. Амаль 2 тысячы фактаў непраходжання тэхагляду. Больш як 18 тысяч чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. 222 перавозчыкаў пазбавілі ліцэнзіі. За мінулы год па віне маршрутчыкаў загінула 40 чалавек.

Сучасны транспарт; строгае выкананне раскладу. Распрацоўшчыкі закону асабліва падкрэсліваюць, усе льготы пасажыраў будуць улічвацца, і галоўнае - білет як безумоўная гарантыя выканання вашых праў.

Кацярына Станкевіч, юрыст: "Узаемадзеянне перавозчыкаў прыватных форм уласнасці з аўтапаркамі - самы эфектыўны метад працы. Яны могуць быць узаемазаменныя. Пры гэтым сацыяльныя маршруты пры прыходзе туды прыватнага перавозчыка могуць станавіцца камерцыйнымі. Тая інфраструктура, якую стварае прыватны перавозчык у рамках закона, рэалізуе некалькі праграм: эканамічнага развіцця, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама сацыяльную праграму".

Якасць рэгулярных перавозчыкаў таксама не застанецца без увагі. Задача дзяржавы не абмяжоўваць развіццё сферы міжгародных перавозчыкаў, а накіраваць галіну ў цывілізаванае рэчышча.

Як і раней, кліент зможа браніраваць свае паездкі праз Інтэрнэт, а адпраўляцца ў дарогу не толькі з вакзала. Рэгулярныя перавозчыкі будуць таксама спыняцца каля аўтакас і дыспетчарскіх пунктаў. Заўтра Мінтранс правядзе дадатковую прэс-канферэнцыю для растлумачэння сваёй афіцыйнай пазіцыі.