Міжнародны фестываль сілавых відаў спорту сабраў у Мінску наймацнейшых спартсменаў Беларусі і Расіі

19 ноября 2023

Новыя сусветныя рэкорды ў беларускім жыме. Міжнародны фестываль сілавых відаў спорту сабраў у Мінску спартсменаў Беларусі і Расіі, каб выявіць наймацнейшых у некалькіх дысцыплінах. Наш суайчыннік Вячаслаў Харанека ў рамках першынства паказаў лепшы вынік у беларускім жыме. Атлет 113 разоў лежма выціснуў дзве гіры вагой па 24 кг. Гэта з'яўляецца новым афіцыйным сусветным рэкордам сярод прафесійных спартсменаў ва ўзроставай групе звыш 60 гадоў.

Яшчэ адным планетарным дасягненнем адзначыўся Віктар Мацур. Ён адной рукой выканаў жым 50-кілаграмовай гіры 20 разоў. Усяго ж удзел у спаборніцтвах узялі больш як сто спартсменаў розных узроставых катэгорый.