Медальны фініш чэмпіянату Еўропы. Ірына Крыўко ў пасьюце заваёўвае серабро

24 февраля 2019

Зборная Беларусі па біятлоне завяршае ярка хатні чэмпіянат Еўропы. Ірына Крыўко ў апошняй гонцы - пасьюце - выйграе сярэбраны медаль. Раней у мужчынскай гонцы праследавання Сяргей Бачарнікаў стаў чацвёртым.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

 

Рады вітаць з нашых прыгожых і зімовых Раўбіч. Так, вядома, вельмі шкада, што яшчэ адна буйная спартыўная падзея сёлета падыходзіць да свайго фіналу. Але сапраўды мы з калегамі будзем успамінаць яго па некалькіх прычынах - гэта па яркіх і гучных трыбунах і медалях нашай каманды.

Прыгожую кропку сёння ў гонцы праследавання паставіла алімпійская чэмпіёнка Ірына Крыўко, якая, па-першае, на гэтым чэмпіянаце Еўропы не вельмі добрае сябе адчувала, і, па-другое, змагла нівеліраваць сур'ёзнае адставанне ад прызавой тройкі, якое ў яе было па выніках спрынту. Калі вам не ўдалося паглядзець гэту яркую гонку, то прапануем вашай увазе ўбачыць гэтыя класныя кадры прама зараз.

Зараз наш найбліжэйшы цэнтр увагі - гэта шведскі Эстэрсунд, які з 7 па 17 сакавіка прыме чэмпіянат свету па біятлоне. І пасля такіх эмацыйных кантынентальных спаборніцтваў, якія прайшлі ў Раўбічах, хочацца працягу і далей. Пажадаем поспеху зборнай Беларусі!

Гэтымі хвілінамі ў Раўбічах упершыню ў гісторыі сусветнага фрыстайлу праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках. Хварэем за нашых хлопцаў. Нагадаем, напярэдадні серабро выйграў Антон Кушнір.