Матчам з "Тарпеда" мінскае "Дынама" сёння завершыць чарговую хатнюю серыю

17 октября 2017

Мінскае "Дынама" сёння завершыць чарговую хатнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ матчам з ніжагародскім "Тарпеда". У 22 паядынках "зубры" набралі 28 балаў і ідуць 9-ымі на Захадзе, нашы сапернікі ў гэтай жа канферэнцыі займаюць 4 месца. У папярэдняй сустрэчы бела-сінія пацярпелі паражэнне. Прамую трансляцыю з "Мінск-Арэны" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 19:30.