Матч паміж аб'яднанай камандай "Дынама" і зборнай клубаў Беларусі падвёў рысу пад урачыстай цырымоніяй

21 июня 2018

Тысячы беларусаў і гасцей нашай краіны сёння ўбачылі сапраўды яркае шоу. Падобна, не менш насычаным і цікавым будзе і спартыўны бок жыцця абноўленага комплексу. Ужо на справе якасць пакрыцця ацанілі нашы футбалісты. Матч паміж аб'яднанай камандай "Дынама" і зборнай клубаў Беларусі падвёў рысу пад урачыстай цырымоніяй.

Увесь дзень на стадыёне працуе наша здымачная група. За ходам гульні і за эмоцыямі балельшчыкаў уважліва сачыў Павел Капуцкі. Ён ізноў выходзіць на прамую сувязь са студыяй.

Стадыён "Дынама" заўсёды асацыяваўся з гульнёй нумар адзін, таму адкрывалі арэну менавіта футбалісты. Арцём Мілеўскі, Вячаслаў Глеб, Сяргей Крывец, Павел Савіцкі, Аляксандр Гутар. Гэтыя імёны добра вядомыя беларускім балельшчыкам.

Гулялі не класічныя два таймы па 45 хвілін, а два па 30. Усё ж заўтра стартуе 13-ы тур чэмпіянату краіны. Спартсменам трэба аднавіцца. Футбалісты хутка зразумелі, што для гледачоў галоўнае - забітыя мячы. Ужо пасля першага тайма лік 3:1 на карысць "Дынама". Зараз заканчваецца другая палова - 4:3 на карысць бела-сініх.

Вось-вось пачнецца святочны салют. А ўжо заўтра на "Дынама" матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы. Беларусь супраць зборнай Балкан, Украіны і балтыйскіх краін. Паліна, быццам бы нічога важнага не прапусціў.