Матч БАТЭ - "Арсенал" праходзіць на "Барысаў-Арэне"

28 сентября 2017

Матч з самай гучнай афішай для Беларусі гэтымі хвілінамі праходзіць на "Барысаў-Арэне". Мясцовая каманда - БАТЭ - у рамках другога тура групавога этапу Лігі Еўропы прымае лонданскі "Арсенал". На стадыёне аншлаг, але наперадзе пакуль госці 3:1. Прамую трансляцыю сустрэчы вядзе тэлеканал "Беларусь 2". Вынік супрацьстаяння - у праграме "Дзень спорту".