Марына Шмаянкова заваявала золата ў скрэтчы на трэку

18 января 2016

Яшчэ адна прыемная навіна прыйшла з этапу Кубка свету па веласпорце. Наша Марына Шмаянкова заваявала золата (у скрэтчы на трэку). Беларуска апярэдзіла ўсіх саперніц на цэлы круг. За крок ад п'едэстала спынілася Іна Савенка. У гонцы па ачках яна 4-я. У жаночым омніуме Таццяна Шаракова - 5-я. У каманднай гонцы праследавання на 4 тысячы метраў зборная Беларусі размясцілася на 9-м месцы.