Максім Нягода пазмагаецца за золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў Рыме

11 февраля 2020
Максім Нягода пазмагаецца за золата чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які стартаваў напярэдадні ў Рыме. Беларус выступае ў вагавай катэгорыі да 63 кілаграмаў у турніры грэка-рымлян. У паядынку за золата і тытул чэмпіёна кантынента Максім пазмагаецца з расіянінам Ібрагімам Лабазанавым. Папярэднічаць фіналам будуць папярэднія паядынкі ў яшчэ 5 вагавых катэгорыях, у кожнай з якой заяўлены і беларускі спартсмен. Усяго ж на кантынентальным форуме ў трох відах барацьбы выступяць каля 30 нашых барцоў.