Максім Мірны ў пары з румынам Хорыем Тэкау выйгралі турнір з прызавым фондам 400 тысяч еўра

23 июня 2013

У фінале спаборніцтваў яны абгулялі нямецкі дуэт Андэ Бегеман - Марцін Эмрых - 6:3, 7:6. Мірны перабіраецца з партнёрам на корты Уімблдона, які стартуе ўжо заўтра. У першым крузе беларуска-румынскі дуэт згуляе з нямецка-аўстрыйскім тандэмам Мефэрт - Освальд.