Максім Мірны пакідае Australian Open

21 января 2017

У матчы другога круга парнага разраду беларус у тандэме з філіпінцам Трытам Х’юі саступіў дуэту гаспадароў - Сэм Грот - Крыс Гучыоне. Прычым у абедзвюх партыях Мірны і Х’юі прайгралі на тай-брэйках - 6:7, 6:7.