Максім Мірны можа далучыцца да зборнай Беларусі

12 июля 2016

Максім Мірны можа далучыцца да зборнай Беларусі ў матчы другога раўнда другой еўраафрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць Латвіі. Пра гэта распавёў капітан каманды Уладзімір Ваўчкоў. У папярэдняй заяўцы на матч Ілля Івашка, Андрэй Васілеўскі, Яраслаў Шыла і Аляксандр Буры. Праз траўму спіны не згуляе першая ракетка зборнай Ягор Герасімаў.