Мадрыдскі "Рэал" - лепшы футбольны клуб Еўропы

4 июня 2017

Напярэдадні ў фінале Лігі чэмпіёнаў у брытанскім Кардыфе іспанцы адолелі італьянскі "Ювентус", 4:1, і сталі першай камандай, якая выйграла трафей двойчы запар. Галявы дубль аформіў Крыштыяну Раналду. Для партугальца гэта 4 перамога ў Лізе чэмпіёнаў і па гэтым паказчыку ён зраўнаваўся з Ліянелем Месі. Зараз у "Рэала" 12 вікторый у Кубку чэмпіёнаў.