М.Рыжанкоў: Беларускім баскетбалісткам па сілах увайсці ў васьмёрку наймацнейшых на хатнім чэмпіянаце свету

6 марта 2018

Беларускім баскетбалісткам па сілах увайсці ў васьмёрку наймацнейшых на хатнім чэмпіянаце свету для гульцоў да 17 гадоў. Сёння аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў па выніках жараб'ёўкі. Саперніцамі нашай зборнай на групавым этапе планетарнага першынства сталі каманды Францыі, Японіі і Калумбіі.

Ужо заўтра беларускі прыступяць да падрыхтоўкі. Планетарны форум пройдзе з 21 па 29 ліпеня на пляцоўках мінскага Палаца спорту і Falcon Club. Усяго на турніры згуляюць 16 каманд.