Лёгкая атлетыка. Кваліфікацыя да Алімпіяды ў Токіа адноўлена

2 декабря 2020

Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі напярэдадні аднавіла кваліфікацыйны перыяд да Алімпіяды ў Токіа. Адборачны этап да летніх Гульняў быў прыпынены 6 красавіка з-за пандэміі СOVID-19. Спартсменам, якія раней выканалі нарматывы, пацвярджаць вынікі не трэба. З 1 верасня магчымасць змагацца за квоты на старт у Японіі атрымалі прадстаўнікі спартыўнай хадзьбы і марафонцы. Зараз жа гэта права ёсць ва ўсіх лёгкаатлетаў. На сённяшні дзень у беларусаў 17 алімпійскіх ліцэнзій у каралеве спорту. Кваліфікацыйны перыяд прадоўжыцца да 29 чэрвеня будучага года.