Кубак Мінскай вобласці па міні-футболе застаецца ў Стоўбцах

3 февраля 2020
Мужчыны вызначылі мацнейшага пад наглядам жанчыны! У Стоўбцах завяршыўся фінал Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе. У турніры прынялі ўдзел  26 каманд, а перамаглі гаспадары. У фінале Стоўбцы прымалі Дзяржынск, паядынак абслугоўвала вядомая беларуская рэферы Вольга Цярэшка. Госці хоць адкрылі лік, але ў астатні час перавага аказалася на баку гаспадароў, што і вызначылася ў ліку на табло. Адзначым, што ў фінале прымалі ўдзел гульцы міні-футбольнай зборнай Беларусі, а таксама ўдзельнікі першынства Вышэйшай лігі.